У Чэрвеньскім раёне ў полымі загінуў чалавек

19 октября 2016

Гарэў драўляны дом. Полымя імгненна ахапіла будынак і хлеў. Да прыбыцця ратавальнікаў дах і перакрыццё часткова абваліліся. Пасля ліквідацыі пажару ў адным з памяшканняў знайшлі цела пяцідзесяцігадовага мужчыны. Прычына здарэння высвятляецца. Сярод папярэдніх версій – пажар мог выклікаць пакінуты без нагляду абагравальнік.