15 чалавек знаходзяцца ў бальніцы, двое ў цяжкім стане, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі. Усім пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога. Па пасажыраў, якія не атрымалі траўм, з Беларусі ў Чэхію ўжо выехаў аўтобус. ДТЗ адбылося ў першай палове дня паміж населенымі пунктамі Горжычкі і Чэска Скаліцэ. Тургрупа з 49 чалавек - у ёй былі дзеці разам з бацькамі - ехала з Прагі ў Вроцлаў. Пасольства нашай краіны ў Чэхіі кантактуе з паліцыяй, падраздзяленнямі мясцовага МНС і прадстаўнікамі туркампаніі.
У Чэхіі перавярнуўся аўтобус з беларускімі дзецьмі
6 января 2016













