У "Брузгах" затрымалі мужчыну, які спрабаваў перавезці праз мяжу шаблю

12 марта 2020
У пункце пропуску "Брузгі" быў затрыманы беларускі турыст, які спрабаваў перавезці праз мяжу шаблю. Жыхар Віцебска ехаў на аўто па зялёным калідоры і паведаміў, што рэчаў для дэкларацыі няма. Пасля дадатковага агляду была выяўлена халодная зброя, якую вадзіцель паспрабаваў выкінуць. Спецыялісты правялі экспертызу. Пяхотная салдацкая шабля была вырабленая ў Заходняй Еўропе ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя і з’яўляецца антыкварнай і культурнай каштоўнасцю.