У Брэсцкай вобласці зарэгістравана ўспышка трыхінелёзу

10 ноября 2016

У Брэсцкай вобласці зарэгістравана ўспышка захворвання, як мяркуецца, трыхінелёзу. За два тыдні з аднолькавым дыягназам на бальнічным ложку апынуліся амаль 3 дзясяткі чалавек, у тым ліку дзеці. Зараз усе яны на абследаванні і лячэнні ў інфекцыйным аддзяленні Баранавіцкай гарадской бальніцы. Стан пацыентаў урачы ацэньваюць як лёгкай і сярэдняй ступені цяжару. Як высветлілася, усе хворыя елі сыравяленую каўбасу падчас застолля ў мясцовага паляўнічага вёскі Прыазёрнае. Прадукт быў прыгатаваны з мяса дзіка.

Алена Гур, урач Баранавіцкай гарадской бальніцы: "Хворыя паступілі ў стане лёгкай і сярэдняй ступені цяжару, атрымліваюць антытропную тэрапію. На дадзены момант ніякіх ускладненняў няма ў гэтых пацыентаў. Калі не лячыцца, розныя могуць быць ускладненні, у тым ліку міякардыты, якія могуць закончыцца нядобрымі наступствамі".

Сяргей Плескацэвіч, галоўны ўрач Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: "Пры правядзенні эпідрасследавання было ўстаноўлена, што крыніцай захворвання паслужыў дзік, які быў забіты ў верасні двума жыхарамі Баранавіцкага раёна. Кабан быў разабраны без папярэдняй ветэрынарнай экспертызы".

Ці быў жыхар вёскі Прыазёрнае сапраўды паляўнічым, высвятляюць праваахоўнікі. А эпідэміёлагі працягваюць устанаўліваць кола так званых кантактных асоб.