У Брэсцкай вобласці затрыманы распаўсюджвальнік дзіцячай парнаграфіі

3 октября 2019

Сёння ў МУС паведамілі, што ў Брэсцкай вобласці затрымалі распаўсюджвальніка дзіцячай парнаграфіі. Падазраецца непрацуючы жыхар райцэнтра 43 гадоў. Сваіх патэнцыяльных ахвяр ён апрацоўваў у сацыяльных сетках.

Для гэтага ў мужчыны быў акаўнт ад імя 17-гадовага хлопца, які ахвотна прапаноўваў інтымную сувязь. Падчас аператыўнай працы стала вядома, што грумінгу падвергнуліся дзеці з розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці. На сёння ўстаноўленыя шасцёра. Тое, што адбывалася, затрыманы здымаў на відэа, якое распаўсюджваў у інтэрнэце. 

МУС па-ранейшаму выступае з ініцыятывай аб увядзенні крымінальнай адказнасці за грумінг, бо большасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і свабоды дзяцей пачынаюцца менавіта з апрацоўкі патэнцыяльных ахвяр у інтэрнэце.