У Брэсцкай вобласці затрыманы браканьер, які падрабляў дакументы

1 ноября 2016

У Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці затрыманы браканьер, які дзеля свайго захаплення пайшоў на падробку дакументаў. Два гады назад у мужчыны забралі вадзіцельскае пасведчанне за язду ў нецвярозым выглядзе. Па законе гэта аўтаматычна пазбаўляе паляўнічых і права валодання зброяй. Калі першую страту падазроны змог перажыць, то вось другую - ніяк. Прадаўшы сваю зброю, ён набыў нелегальна новую. Набіў на яе нумар ад іншага ствала і два гады працягваў займацца паляваннем, пакуль гэта не выявілі супрацоўнікі прыродааховы.

Вольга Грамовіч, прэс-сакратар Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі: "Інспектар, які правяраў дакументы ў аднаго з паляўнічых, выявіў, што ў яго дазволе на захоўванне і нашэнне зброі стаіць подпіс аб прадаўжэнні, зроблены быў у 2014 годзе. У той час сам інспектар працаваў у Брэсцкім РУУС і ён адзначыў, што подпіс чалавека, супрацоўніка РУУС, які нібыта прадоўжыў дазвол, ён падроблены, у той час гэты чалавек ужо не працаваў".

Зараз у дачыненні затрыманага ўзбуджана крымінальная справа за падробку дакументаў. Таксама несумленнаму паляўнічаму трэба будзе адказаць і за браканьерства, якім ён займаўся на працягу двух гадоў па фіктыўным дазволе.