У Брэсце затрыманы двое маладых людзей, якія распаўсюджвалі лістоўкі абразлівага зместу

16 сентября 2020
У Брэсце затрыманы двое маладых людзей, яны распаўсюджвалі лістоўкі абразлівага зместу з персанальнымі данымі міліцыянера і суддзі. Паведамляецца, што адзін з напарнікаў запазычыў тэкст у адным з тэлеграм-каналаў. Так званыя актывісты нават не змаглі ўспомніць даныя тых людзей, якія былі  напісаны на паперы. Вядома, што ініцыятар акцыі не  першы раз парушае закон. Ён ужо 13 разоў прыцягваўся да адказнасці, у тым ліку за хуліганства і грубае парушэнне ПДР.