У Брэсце вадзіцель таксі наехаў на пешаходаў

24 августа 2016

ДТЗ трапіла на камеру відэаназірання. Па запісе відаць, што машына ішла па першай паласе праспекта Машэрава і на хуткасці ўляцела ў пешаходаў, якія пераходзілі дарогу на зялёнае святло. Акрамя таго, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і зачапіў людзей, што стаялі на тратуары. Пацярпелі тры жанчыны, адна з іх - у Брэсцкай абласной бальніцы. У крыві 27-гадовага таксіста выяўлена 1,4 праміле алкаголю.

Юрый Рамановіч, намеснік начальніка УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама: "Віноўнікам гэтага дарожна-транспартнага здарэння з'яўляецца малады чалавек, вадзіцель таксі, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. І раней ён 35 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні правіл дарожнага руху. Прычым, у трох выпадках ён пазбаўляўся права кіравання".

Паводле слоў кіраўніцтва прадпрыемства, дзе працаваў таксіст, у дзень здарэння ён не выязджаў на лінію па перавозцы пасажыраў. Спецыялісты правяраюць дакладнасць гэтай інфармацыі.