У Брэсце шукаюць дзвюх 17-гадовых студэнтак каледжа

17 января 2018

Чарговая прапажа. На гэты раз у Брэсце шукаюць дзвюх 17-гадовых студэнтак каледжа. Анастасія Караткова пайшла з дома ў Лунінцы ў нядзелю, а яе сяброўка Марыя Корж у панядзелак. Іх тэлефоны адключаныя. Паводле апошняй інфармацыі, сябровак бачылі ў Мінску. Магчыма, яны накіраваліся ў Маскву. Калі вам вядома знаходжанне дзяўчат, патэлефануеце ў міліцыю.