У Бараўлянах затрымалі п'янага вадзіцеля

16 января 2018

У Бараўлянах нецвярозы вадзіцель пашкодзіў сем аўтамабіляў. Мужчына з месца здарэння ўцёк, але яго хутка затрымалі. У крыві вадзіцеля выяўлена 1,6 праміле алкаголю. Аўто было дастаўлена на штрафстаянку, акалічнасці здарэння высвятляюць спецыялісты.

А ў Любанскім раёне вадзіцель фуры збіў шасцідзесяцігадовага веласіпедыста, які рухаўся па трасе ў тым жа напрамку. Мужчына загінуў на месцы. Заведзена крымінальная справа. Інспектары нагадваюць: перамяшчацца на веласіпедзе можна толькі па абочыне ці на адлегласці 1 метр ад яе ў спадарожным напрамку.