У Бараўлянах гарэла кватэра

19 декабря 2019
Трое дзяцей і трое дарослых ледзь не сталі ахвярамі пажару ў кватэры. Па дапамогу да ратавальнікаў звярнуліся жыхары вёскі Бараўляны. Гарэла кватэра на трэцім паверсе шматпавярховага дома. Пажар хутка ліквідавалі супрацоўнікі МНС, пацярпелых выводзілі пры дапамозе масак і лесвіцы. Трое дзяцей  шпіталізаваны. Прычына ўзгарання высвятляецца. Магчымая версія - дзіцячыя гульні з агнём.