У Барысаўскім раёне ў пажары загінулі пяцёра мужчын

11 января 2018

У Барысаўскім раёне ў пажары загінулі пяцёра мужчын - пра гэта паведамляе МНС. Іх асобы вядомыя. Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння позна ўначы. Калі на месца прыбылі ратавальнікі, жылы драўляны дом у вёсцы Стайкі ўжо быў увесь у агні. Папярэдняя прычына - неасцярожнае абыходжанне з агнём.