У Барысаўскім раёне 5 чалавек загінулі пры пажары

11 января 2018

Гэта паведамляе МНС. Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння позна ноччу. Калі на месца прыбылі ратавальнікі, жылы драўляны дом у вёсцы Стайкі ўжо быў увесь у агні. Загінулі 5 чалавек - усе мужчыны. Прычына высвятляецца.