У Барысаве высвятляюць прычыны пажару

27 апреля 2017

Там гарэў будынак дрэваапрацоўчага прадпрыемства. На момант прыбыцця ратавальнікаў адміністрацыйна-бытавы корпус знутры ахапіў агонь. Там размяшчаліся кабінеты, кацельня, гардэроб - памяшканні пашкоджаныя. З-за пажару месцамі абваліўся дах. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.