У Барысаве падчас пажару траўміраваныя два чалавекі

14 мая 2020
Агонь ахапіў кватэру ў 9-павярховым жылым доме. Ратавальнікаў выклікала суседка, яны ліквідавалі ўзгаранне на 5-м паверсе і выратавалі гаспадара кватэры і яго жонку. Пацярпелыя з апёкамі дастаўленыя ў бальніцу. Эвакуацыя астатніх жыхароў не спатрэбілася. Прычыны ўзгарання высвятляюць спецыялісты.