Гарыць смецце! Такое паведамленне трапіла ў экстранную пажарную службу 101. У Барысаве на палігоне загарэліся бытавыя адходы. На момант прыбыцця ратавальнікаў на месца здарэння пажар ахапіў два гектары. Агульная ж плошча палігона ў дзесяць разоў большая. Агнявой стыхіі супрацьстаялі 13 адзінак тэхнікі і больш за 20 супрацоўнікаў МНС. Полымя ўдалося патушыць праз пяць гадзін. Пацярпелых няма. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.
У Барысаве на палігоне загарэліся бытавыя адходы
31 мая 2018













