У Барысаве з жылога дома эвакуіравалі 100 чалавек

21 марта 2017

У падвале будынка знайшлі прадметы, падобныя на снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны. Ратавальнікі ачапілі тэрыторыю, а таксама перакрылі падачу газу ў дом. Небяспечныя знаходкі забралі для экспертызы. А жыхары дома змаглі вярнуцца ў свае кватэры толькі праз тры гадзіны.