У Барысаве з-за моцных ападкаў на вуліцах горада ўтварылася сапраўдная рака

8 августа 2019

Кадры з Барысава. З-за моцных ападкаў на вуліцах горада ўтварылася сапраўдная рака. Рух грамадскага транспарту і аўтамабіляў ускладнены. Пешаходам таксама было складана перамяшчацца.

Работнікі МНС зараз аказваюць дапамогу насельніцтву. Пацярпелых падчас патопу няма. 

Адзначым, што на заўтра таксама абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі - з-за моцнага ветру і ліўняў. Месцамі магчымы густы туман.