У бальніцах Масквы застаюцца дзве беларускі, пацярпелыя падчас чыгуначнай аварыі

9 апреля 2017

Гэта паведамляе МЗС нашай краіны. Яшчэ адзін пацярпелы - мужчына - ужо выпісаны і накіроўваецца дамоў. Тром беларусам была аказана меддапамога на месцы.

Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні. Пасажырскі цягнік Масква - Брэст сутыкнуўся з электрычкай Масква - Усава. Два вагоны і лакаматыў сышлі з рэек. Паводле афіцыйных звестак МНС Расіі, пацярпелі каля 30-ці чалавек, у тым ліку дзіця, 12 былі шпіталізаваныя. Некаторы час беларускі напрамак быў поўнасцю заблакіраваны. Зараз рух на ўчастку адноўлены. Цягнікі прыбываюць са спазненнем.

Называецца і магчымая прычына аварыі. Машыніст электрацягніка прымяніў экстраннае тармажэнне з-за чалавека, які з'явіўся на пуцях, пасля чаго электрычка скацілася ўніз і сутыкнулася з пасажырскім цягніком.