У Бабруйску падчас пажару загінулі 6-гадовыя брат і сястра

28 мая 2018

Не заўсёды дарослыя могуць паказваць прыклад сваім дзецям. І калі адны, рызыкуючы сваім жыццём, працягваюць руку дапамогі, немагчыма зразумець нядбайных бацькоў, якія могуць пакінуць сваіх дзяцей у небяспецы.

Страшная трагедыя здарылася ў Бабруйску. У пажары загінулі 6-гадовыя брат і сястра. Маці пакінула іх адных на ноч, сышла і зачыніла металічныя дзверы. Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу - жанчына затрыманая і дае паазанні. З-за недагляду дарослых з пачатку года загінулі больш за 30 дзяцей. Наперадзе школьныя канікулы, але ўжо відавочна, што вясёлымі яны будуць не для ўсіх. Як разгар школьнага адпачынку можа абярнуцца вялікім горам? Уладзімір Каралёў пра апошні званок для дарослых.

Увесь Бабруйск сёння гаворыць пра страшны пажар, які здарыўся ў мінулыя выхадныя. Глыбокай ноччу суседзі прачнуліся ад з'едлівага дыму, выклікалі ратавальнікаў і нават самі паспрабавалі ўварвацца ў палаючую кватэру, але было надта позна.

28052104-3.jpg

Медыкі спрабавалі рэанімаваць 6-гадовых брата і сястру, але безвынікова. Паводле некаторых звестак, трагедыя ў гэтую сям'ю прыходзіла ўжо год таму - 16-гадовая дачка пакончыла жыццё самазабойствам. Сёння з жывых толькі 11-гадовы сын, у момант пажару дзіця знаходзілася ў бабулі. Паводле інфармацыі следчых, у фатальную ноч 40-гадовая маці пакінула малых адных у кватэры і пайшла да сябра. Зараз жанчына затрымана, з ёй працуюць следчыя.

Як і чаму ўзнік пажар, яшчэ толькі трэба будзе вызначыць спецыялістам. У кватэры былі ўсталяваны пажарныя апавяшчальнікі. Папярэдне ўзгаранне адыблося на канапе, а вось што гэта - дзіцячае свавольства, неасцярожнае абыходжанне з агнём або непатушаная цыгарэта - пакуль невядома.

Святлана Зычкова, афіцыйны прадстаўнік УДКСЭ па Магілёўскай вобласці: "Трэба будзе ўстанавіць ачаг узгарання і прычыну пажару. Акрамя гэтага, у рамках дадзенай экспертызы ім неабходна будзе таксама адказаць на пытанне, ці магла стаць прычынай пажару прынесеная крыніца агню".

Яшчэ адна трагічная смерць у Ляхавіцкім раёне. Там фура насмерць збіла 17-гадовага хлопца. Ноччу кампанія маладых людзей вярталася дахаты з дыскатэкі, хлопцы ішлі ўздоўж дарогі, па чарзе выскокваючы на праезную частку. Фуру імгненна спыніць не ўдалося. Па факце смяротнага ДТЗ узбуджана крымінальная справа.

Станіслаў Салавей, старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі: "Па наяўнай інфармацыі, падлеткі 17 і 18 гадоў былі на дыскатэцы, ужывалі спіртное. Магчыма, пешаход, які трапіў пад колы, быў у нецвярозым стане".

28052104-6.jpg

Традыцыйна падчас школьных канікул ДАІ узмацняе кантроль над вадзіцелямі і пешаходамі. Але, як паказвае статыстыка, перыяд канікул з'яўляецца самым траўманебяспечным часам для дзяцей і школьнікаў.

Складана данесці да кожнага бацькі просьбу берагчы ўласнае дзіця. Магчыма, менавіта таму сацыяльная рэклама ўсё часцей сыходзіць у сацыяльныя сеткі, дзе і сядзяць маладыя мамы і таты.