У Бабруйску хуткая з цяжарнай жанчынай трапіла ў ДТЗ

22 февраля 2019

Напярэдадні вечарам на ажыўленым скрыжаванні сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і машына хуткай дапамогі. Яна перавозіла цяжарную жанчыну з Асіповіч у бальніцу. Устаноўлена, што спецаўтамабіль рухаўся з уключанымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй і выехаў на скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора. Пацярпелі тры чалавекі. У пасажыркі легкавой машыны ірваная рана і пералом. Цяжкія траўмы атрымалі вадзіцель хуткай і фельчар. Усе шпіталізаваныя. Цяжарная жанчына не пацярпела. Стала вядома, што ўначы яна нарадзіла хлопчыка. Жыццю маці і дзіцяці нічога не пагражае.