У Беразіно высвятляюць акалічнасці смерці 2 нованароджаных і іх маці

29 сентября 2017

Паводле звестак СК, 29-гадовую жыхарку райцэнтра з моцным крывацёкам прывезлі ў бальніцу напярэдадні вечарам. Хоць яна адмаўлялася ад шпіталізацыі. Медыкаў выклікала сваячка. Урачы высветлілі, што пацыентка нядаўна ражала. Выратаваць яе не ўдалося. У яе кватэры следчыя выявілі 2 нованароджаных без прыкмет жыцця. Жанчына не стаяла на ўліку па цяжарнасці, не звярталася па меддапамогу, а дома нарадзіла дзвюх дзяўчынак. Яна была замужам, пражывала разам з мужам і шасцігадовым сынам. Ідзе расследаванне. Нагадаем, зусім нядаўна ў Віцебску вынеслі прыгавор жанчыне, дзіця якой памёрла падчас хатніх родаў.