У Беларусі ва ўсіх 16-ці раёнах Брэсцкай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў

8 июня 2018

Гэта звязана з працяглым засушлівым надвор'ем. Нельга знаходзіцца ў масівах ні грамадзянам, ні транспарту за выключэннем службовага. Парушальнікам пагражае штраф да 600 рублёў. З пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў лясах рэгіёна зафіксаваны 53 узгаранні. У большасці выпадкаў яны ўзнікалі па віне грамадзян.