У Беларусі захоўваецца складанае пажаранебяспечнае становішча

13 апреля 2020
20 лясных пажараў ліквідавалі ўчора ў Беларусі. Апроч гэтага, таксама зафіксавалі сотню асяродкаў узгаранняў травы і кустоўя. Агульная плошча, ахопленая агнём, склала больш за 90  гектараў. Два сур'ёзныя надзвычайныя здарэнні здарыліся ў Брэсцкай вобласці. На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна агонь ахапіў 15 гектараў лесу. Яшчэ адзін сур'ёзны пажар - у Столінскім раёне ў Дубойскім лясгасе. Мабілізаваць рэсурсы байцам МНС прыйшлося і ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Там узгаранні тушылі з дапамогай авіяцыі.