У Беларусі працягваюць ліквідаваць наступствы цыклону "Фаб’ен"

24 сентября 2018

Толькі ў Брэсцкай вобласці спецслужбы 17 разоў за суткі выязджалі на месцы, дзе дрэвы ўпалі з-за ветру. Пашкоджаны два аўтамабілі, пацярпелых няма. На аўторак захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі. Парывы ветру чакаюцца да 27 метраў за секунду.

У сацыяльных сетках беларусы дзякуюць МНС за своечасовае папярэджанне аб непагадзі. У СМС-рассылках ратавальнікі просяць быць уважлівымі і асцярожнымі.