У Беларусі канфіскавана 550 кілаграмаў гераіну коштам 50 мільёнаў еўра

23 декабря 2019
Сёння ў МУС распавялі падрабязнасці канфіскацыі самай буйной партыі гераіну за ўсю гісторыю Беларусі. 550 кілаграмаў наркотыку перавозілі з Афганістана ў краіны Еўрасаюза, а наша краіна была ў якасці перавалачнага пункта. У Заводскім раёне сталіцы кантрабандысты арандавалі склад, у сценах якога часова схавалі парашок. 

Кошт партыі ацэньваецца на 50 мільёнаў еўра. Усяго сёлета нашы аператыўнікі спынілі 28 каналаў пастаўкі наркотыкаў.