У Беларусі і Расіі шукаюць траіх дзяцей са шматдзетнай сям'і Віцебска

10 марта 2017

Беларуская міліцыя і праваахоўнікі з памежных раёнаў Расіі шукаюць трох прапаўшых школьнікаў з Віцебска. Бацькі з дапамогай сяброў і аднакласнікаў у сацыяльных сетках звяртаюцца да дзяцей з просьбай хутчэй вярнуцца дахаты. Усе яны - з адной шматдзетнай сям'і. Вядома, што 7 сакавіка яны пайшлі на заняткі, але дахаты так і не вярнуліся. З сабою школьнікі ўзялі пашпарты, грошы, але пакінулі ў кватэры мабільныя тэлефоны. На сувязь з бацькамі дзеці не выходзяць. Не выключана, што двое падлеткаў і іх паўналетні брат маглі паспрабаваць выехаць за межы краіны. Марына Раманоўская прадоўжыць.

Вольга Яблачкіна паказвае фатаграфіі сваёй сяброўкі Каці. І дагэтуль не верыць, што дзяўчынка разам з двума братамі магла сысці з дому. Бо яшчэ нядаўна яна дзялілася яркімі эмоцыямі ад падарожжа ў Егіпет. Сямейная паездка на мора - падарунак ад бацькоў.

Каця, Цімур і іх 18-гадовы брат Руслан пайшлі на заняткі 7 сакавіка. Усе трое - вучні адной школы. Дахаты дзеці не вярнуліся. Ужо пазней высветлілася: школьнікі ўзялі з сабою пашпарты і грошы. Але пакінулі ў кватэры мабільныя тэлефоны. А таксама запіску, у якой паведамілі, што сыходзяць з дому.

Ад сустрэчы з нашай здымачнай групай бацькі прапаўшых школьнікаў адмовіліся. Зараз яны з усіх сіл спрабуюць знайсці сваіх дзяцей самастойна. У школе нам распавялі, гэтая шматдзетная сям'я, у якой зараз выхоўваюцца сямёра дзяцей, заўсёды лічылася дабрабытнай.

Класны кіраўнік старэйшага з прапаўшых школьнікаў Таццяна Вахляева распавяла, да Руслана не было ніякіх заўваг. Ды і астатнія прапаўшыя дзеці ніколі без уважлівых прычын не прапускалі заняткі, захапляліся спортам і нават удзельнічалі ў спаборніцтвах.

Прапаўшых школьнікаў міліцыя шукае па ўсёй Беларусі. Да работы далучыліся і праваахоўнікі з памежных раёнаў Расіі. Не выключана, што двое падлеткаў і іх паўналетні брат маглі паспрабаваць выехаць за межы краіны.

Што імена стала прычынай сыходу з дому, вядома, мабыць, толькі самім прапаўшым школьнікам. Бацькі ж спадзяюцца на разважлівасць сваіх дзяцей. І не страчваюць надзеі, што гэтая авантура скончыцца хуткім вяртаннем дахаты.