У Беларусі дальнабойшчык, ратуючы жывёліну, вылецеў у кювет

18 сентября 2019

Кадры дапамогі вадзіцелю цяжкагруза апублікавала ДАІ. Фура з'ехала ў меліярацыйны канал у Добрушскім раёне.  Вядома, што шафёр грузавіка экстранна затармазіў, каб не збіць казулю, якая выбегла на дарогу, у выніку чаго машыну занесла. Гружаная фура ўгразла ў канале. Спачатку разгрузілі паўпрычэп і толькі потым машыну дасталі з палону.