У Баранавічах 13 дзяцей атрымалі атручванне хлорам у басейне школы алімпійскага рэзерву

2 ноября 2019

Як паведамілі ў МНС, інцыдэнт адбыўся ў выніку выпадковага змешвання сродку для апрацоўкі вады і сродку для дэзінфіцыравання. Ёмістасць, дзе адбылася рэакцыя з вылучэннем хлору, знаходзілася ў тамбуры запаснога выхаду з басейна. Часткова пары трапілі ў плавальную залу. Дзеці адчулі рэзь у горле, цяжкасці дыхання. У Мінаховы здароўя запэўнілі, жыццю дзяцей нічога не пагражае.