У аўтобусе Шварцбург - Масква пагранічнікі знайшлі прадмет, падобны да ручной гранаты

20 марта 2017

19 сакавіка ў Брэсце пры надглядзе аўтобуса Шварцбург - Масква пагранічнікі знайшлі прадмет, падобны да ручной гранаты, у якім быў парашок белага колеру. Працу ў пункце пропуску прыпынілі. Усіх, хто знаходзіўся на КПП, адвялі на бяспечную адлегласць. Спецыялісты, якія прыбылі на месца, канфіскавалі прадмет. Зараз эксперты ўстанаўліваюць склад парашку і ўладальніка канфіскаванага прадмета. Пункт пропуску аднавіў сваю працу.