У аварыі ў Лепельскім раёне загінулі прадстаўніцы кіраўніцтва Беларускай федэрацыі плавання

2 марта 2018

Гэта паведамілі на сайце ведамства.

Напярэдадні каля 19-ці гадзін вечара аўтамабіль, у салоне якога знаходзіліся генеральны сакратар федэрацыі Таццяна Жукава і выканаўчы дырэктар Жанна Ісаеня, сутыкнуўся з фурай. Паводле інфармацыі ДАІ, на трасе Мінск - Віцебск легкавушка выехала на сустрэчную паласу і ў лабавую сутыкнулася з грузавым аўтамабілем "Вольва". 43-гадовая пасажырка памерла на месцы. Вадзіцеля даставілі ў бальніцу, дзе пазней яна памерла. 50-гадовы вадзіцель фуры не пацярпеў. Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Парушэнне правіл дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб".