У аварыі ў Дзяржынскім раёне загінуў чалавек

24 июля 2017

У аварыі ў Дзяржынскім раёне паблізу вёскі Чаркасы загінуў чалавек. Вадзіцель Citroen не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў адбойнік. Яго пасажырку прыйшлося дэблакіраваць з машыны пры дапамозе спецыяльнай тэхнікі МНС. Аднак ад атрыманых траўмаў 54-гадовая жанчына памерла на месцы. Па факце здарэння ДАІ праводзіць праверку.

Высвятляюцца прычыны яшчэ аднаго ДТЗ у Лагойскім раёне. У выніку лабавога сутыкнення цягача і мікрааўтобуса загінуў вадзіцель апошняга. Да прыбыцця ратавальнікаў з мікрааўтобуса самастойна выйшлі 2 пасажыры, якія з рознымі траўмамі былі дастаўленыя ў бальніцу.

Вадзіцель грузавога аўтамабіля не пацярпеў.