У аварыі пад Слуцкам загінуў 19-гадовы вадзіцель-бяспраўнік

19 декабря 2018

Ён няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу. У выніку адбылося лабавое сутыкненне з аўтамабілям Кіа. Вадзіцель з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны. А вадзіцель аўто Lifan загінуў на месцы. Ён не быў прышпілены рамянямі бяспекі.

І яшчэ адно лабавое сутыкненне ў Слуцкім раёне. Загінуў 39-гадовы пасажыр легкавога аўто, які ехаў на пярэднім сядзенні. Вядома, што аўталаўку ГАЗ занесла - машына выехала на сустрэчную паласу, дзе і сутыкнулася з Geely. Шпіталізаваны вадзіцель і яшчэ двое пасажыраў. У грузавой машыне пацярпелых няма.