Раніцай у Мінску сутыкнуліся тры машыны і аўтобус

1 декабря 2017

ДТЗ здарылася на вуліцы Адзінцова. Аўтамабіль "Дэа" ўрэзаўся ў БМВ, пасля чаго красовер адкінула на "Пежо". Гэтая легкавушка пасля ўдару сутыкнулася з аўтобусам. Ніхто не пацярпеў. Аднак з-за аварыі ўтварыўся затор. Акалічнасці ДТЗ высвятляюць спецыялісты. Вядома, што адзін з вадзіцеляў знаходзіўся ў нецвярозым стане.

А ў Вілейскім раёне жанчына-вадзіцель не зладзілася з кіраваннем на заснежанай дарозе. У выніку аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся. Вадзіцель аказаўся заблакіраваны ў салоне. З дапамогай спецтэхнікі жанчыну выратавалі супрацоўнікі МНС. Сур'ёзных траўм яна не атрымала.