Выбух на прадпрыемстве "Алкід"

22 мая 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Мінскім раёне. Раніцай у вёсцы Каралёў Стан адбыўся выбух на прадпрыемстве "Алкід". Будынак загарэўся. Інцыдэнт здарыўся ў цэху па вытворчасці бітумнай гідраізаляцыі. Плошча ўзгарання - амаль дзве з паловай тысячы квадратных метраў. Пацярпелі чатыры чалавекі, трое шпіталяваныя з апёкамі. Пажар ужо атрымалася ліквідаваць.

На месцы працуюць следчыя, ратавальнікі і крыміналісты. Апытваюць сведак.