Сёння раніцай у Мінску па вуліцы Багдановіча на паўгадзіны быў спынены рух транспарту. Прычынай стала дарожна-транспартнае здарэнне. Вадзіцель "Фальксваген Пола" не паспеў знізіць хуткасць на святлафоры і ўрэзаўся ў "Міцубісі". Па інэрцыі пашкодзіла тралейбус і яшчэ адну машыну. Пацярпелых няма. Па факце аварыі праводзяць праверку.
Яшчэ адно сутыкненне здарылася на Партызанскім праспекце. У Шабанах цягач пры перастраенні збіў легкавую “Таёту”. У выніку дзве паласы сталі перакрытымі для руху.
А сёння ноччу на вуліцах Мінска разгарнулася сапраўдная пагоня. Каля дзвюх гадзін ночы ўвагу экіпажа ДАІ прыцягнуў белы «Форд». Калі вадзіцеля паспрабавалі спыніць, ён наадварот пачаў рэзка набіраць хуткасць. На адным са скрыжаванняў “Форд” не ўпісаўся ў круты паварот і ўрэзаўся ў бетонную агароджу. Дваццацідзевяцігадовы вадзіцель апынуўся нецвярозым. Па факце парушэння складзена восем адміністрацыйных пратаколаў.













