Раніцай на сталічнай кальцавой перакуліўся грузавік

13 марта 2018

ДТЗ здарылася ля вуліцы Казінца. Аўтамабіль апынуўся на абочыне з-за непаладак з коламі – адно з іх адляцела на супрацьлеглы бок дарогі. У выніку аварыі вадзіцель дастаўлены ў шпіталь.