Раніцай на праспекце Незалежнасці мікрааўтобус пратараніў тралейбус

7 апреля 2020
У Мінску высвятляюць акалічнасці аварыі. Раніцай на праспекце Незалежнасці мікрааўтобус пратараніў тралейбус. Абышлося без ахвяр. Як паведамляе ДАІ, грамадскі транспарт зламаўся і спыніўся на дарозе. Ні шафёра, ні пасажыраў у момант аварыі ў салоне не было. За рулём "мерседэса" знаходзіўся 36-гадовы мужчына, ён не пацярпеў.