Ранішняя аварыя на вуліцы Клары Цэткін

17 октября 2017

Сёння раніцай у сталіцы было цяжка праехаць у раёне вакзала. Рух был ускладнены праз аварыю на вуліцы Клары Цэткін. БМВ сабраў ланцуг з чатырох аўто. З крайняй правай паласы “Фальксваген” пераязджаў у сярэднюю, дзе яго прапускаў вадзіцель “Кіа”. У гэты момант жанчына на БМВ, якая рухалася следам, не паспела адрэагаваць на зніжэнне хуткасці патоку і сутыкнулася з “Кіа”. Ніхто не пацярпеў.