Ранішні затор у сталіцы

25 сентября 2017

Заехаць у Мінск з Віцебскай трасы сёння было амаль немагчыма. Сур'ёзнае ДТЗ паралізавала рух аўто ў раёне з'езду са знешняга кальца на Лагойскі тракт. Сутыкнуліся адразу чатыры грузавікі. Спачатку вадзіцель цягача не заўважыў МАЗ-фургон і зачапіў яго. Намагаючыся пазбегнуць сутыкнення, цягач выехаў на раздзяляльную паласу і там не размінуўся з Mercedes. А МАЗ ад удару адкінула на грузавы Hyundai. Ніхто з вадзіцеляў сур'ёзна не пацярпеў.