Устаноўлена асоба мужчыны, які загінуў у мінскім метро

26 марта 2018

Ім аказаўся 49-гадовы жыхар Валожына. Нагадаем, сёння ў 12:25 на станцыі "Купалаўская" мужчына ўпаў пад цягнік, які рухаўся. У сувязі з гэтым станцыя была часова закрыта, саставы не спыняліся для высадкі пасажыраў. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Эксперты высвятляюць прычыну здарэння.

Аўтазаводская лінія працуе ў штатным рэжыме - з 13 гадзін 45 хвілін адбываецца пасадка і высадка пасажыраў.