Вызначаецца асоба меркаванага рабаўніка Беларусбанка ў аграгарадку Бярэзінскае

22 апреля 2016

Вызначаецца асоба меркаванага рабаўніка Беларусбанка ў аграгарадку Бярэзінскае Маладзечанскага раёна. Напярэдадні ў 5 гадзін вечара злачынец, пагражаючы працаўніку аддзялення прадметам, падобным на пісталет, выкраў 60 млн рублёў, а затым уцёк. Вядома, што налётчык дачакаўся, пакуль у будынку не застанецца наведвальнікаў, і пасля гэтага зайшоў у аддзяленне банка. Узбуджана крымінальная справа. Міліцыя шукае меркаванага злачынцу. Вядома, што гэта хлопец гадоў 25-ці. Твар хаваў ад камеры відэаназірання. Касір фізічна не пацярпела. Яна знаходзілася ў стане шоку і націснула трывожную кнопку толькі пасля таго, як зламыснік уцёк.