Паспяховае затрыманне правялі ў Мінску супрацоўнікі наркакантролю

28 октября 2015

20-гадовы юнак рыхтаваў курыльную сумесь і хаваў яе ў тайніках. Месцы закладкі змяняў, а каб не забыцца пра іх, фіксаваў арыенціры на дыктафон. Падчас вобыску ў дылера знайшлі 30 кантэйнераў са спайсамі і 5 кілаграмаў асновы для курыльных сумесяў. А ў яго саўдзельніка - тры з паловай кілаграмы. 27-гадовы мінчанін адказваў за грошы і пастаўку сыравіны.

Экспертыза ўжо завершана. Цяпер з падазронымі працуюць следчыя.