Украінскі журналіст прызнаўся, што з’яўляецца супрацоўнікам разведкі

20 ноября 2017

Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання ў Беларусі ўкраінскага журналіста. Як заявіў афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын, Павел Шаройка стварыў агентурную сетку, якая займалася зборам разведданых. У яе структуру ўваходзілі грамадзяне Беларусі, якія за грошы збіралі звесткі ў ваенна-палітычнай сферы. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Шпіянаж". У Беларусі Шаройка ўзначальваў карпункт украінскага агенцтва УНІАН, а таксама працаваў уласным карэспандэнтам "Украінскага радыё".

Дзмітрый Пабяржын, афіцыйны прадстаўнік Камітэта дзяржбяспекі Беларусі:

"Падчас следчых дзеянняў атрыманы пераканаўчыя доказы яго супрацьпраўнай дзейнасці, што наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі. Падчас вобыску ў затрыманага выяўлены копіі разведвальных данясенняў, накіраваных ім раней у цэнтр. У выніку сам Шаройка прызнаў, што з'яўляецца супрацоўнікам кадравага апарата ваеннай разведкі, які працуе пад прыкрыццем. А таксама сваё воінскае званне - палкоўнік".