Крымінальная справа заведзена ў дачыненні да вадзіцеля маршруткі, якая разбілася пад Валожынам

19 октября 2018

Крымінальная справа заведзена ў дачыненні да вадзіцеля маршруткі, якая разбілася пад Валожынам, паведамілі ў Следчым камітэце. ДТЗ патрапіла на відэа. На кадрах зафіксавана, што аварыя адбылася каля АЗС на добра асветленым участку. У сустрэчным кірунку рухалася фура - магчыма, яна і асляпіла вадзіцеля? Але гэта толькі здагадка.

Нагадаем, учора ўвечар на 74-м кіламетры трасы Мінск - Гродна мікрааўтобус урэзаўся ў бетонавую агароджу, якая падзяляла сустрэчныя патокі машын. Загінулі два чалавекі, 14 атрымалі траўмы. Сярод пацярпелых - двое дзяцей 5 і 11 гадоў, а таксама цяжарная жанчына. У Валожынскай раённай бальніцы зараз знаходзяцца 10 чалавек. Двое ў Маладзечне і яшчэ адно дзіця ў Мінску.