Крымінальная справа па артыкуле "Асабліва злоснае хуліганства" ўзбуджана ў дачыненні жыхара Столінскага раёна

11 июля 2016

У аграгарадку Альшаны 24-гадовы мужчына пачаў страляць у прахожых з пнеўматычнага пісталета падчас руху машыны. Пацярпела дзіця. "Стралок" - у ізалятары часовага ўтрымання. Яму пагражае да 10-ці гадоў пазбаўлення волі.

Пісталет падазроны набыў у лютым. Для якіх мэт, высвятляюць следчыя.