Удар па рынку забароненых рэчываў

7 июня 2016

Сталічныя супрацоўнікі наркакантролю затрымалі 35-гадовага мінчанiна, які вырабляў і прадаваў псіхатропы. Праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі 30 грамаў асабліва небяспечнага рэчыва - Альфа ПВП, з якога можна зрабіць сотні доз спайсу. Патэнцыяльны тавар быў расфасаваны і гатовы да продажу. Узбуджаная крымінальная справа. Падазронаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.