Прыбіранне ў Капыльскім раёне абярнулася пажарам

13 марта 2017

Ратавальнікі нагадваюць пра небяспечнасць падпалу травы і смецця. Пажарам абярнулася прыбіранне ў Капыльскім раёне. 56-гадовая жанчына спальвала смецце на сваім дачным участку. Аднак узгаранне выйшла з-пад кантролю і ў выніку гаспадыня атрымала тэрмічны апёк 3 % цела. Зараз пацярпелая знаходзіцца ў Мінскай гарадской бальніцы. Супрацоўнікі МНС папярэджваюць, што выпальванне сухога галля і смецця можа прывесці да сур'ёзнага пажару. Рабіць гэта можна толькі ў бязветранае надвор'е і як мінімум за 10 метраў ад збудаванняў.