Забойства на гродзенскай дыскатэцы

7 марта 2017

Міліцыя шукае дзвюх дзяўчын - важных сведак. Іх просяць выйсці на сувязь і распавесці падрабязнасці бойкі, дзе загінуў чалавек. Відэа з камер назірання клуба з'явілася на сайце гродзенскай міліцыі. Нагадаем, на выхадных на начной дыскатэцы паміж двума кампаніямі адбылася сварка. Перш маладыя людзі высвятлялі адносіны на ганку, ахоўнікі хутка разнялі калатнечу. А крыху пазней - высвятленне адносін прадоўжылася ў фае.

Яраслаў Васілеўскі, афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама: "Пазней, калі ніхто не чакаў, што пачнецца бойка, мужчына 1983 года нараджэння раптам нанёс удар мужчыне 1970 года нараджэння, ад якога апошні ўпаў на падлогу. Пры падзенні атрымаў сур'ёзныя траўмы, ад якіх на працягу 10 хвілін памёр".

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Сумыснае прычыненне цяжкіх цяцесных пашкоджанняў". Падазроны затрыманы.