У маладой пары ў сталіцы знойдзена вялікая калькасць розных відаў наркотыкаў

11 марта 2015

Вялікая колькасць розных відаў наркотыкаў знайшлі байцы наркакантролю ў маладой пары ў сталіцы. У кватэры захоўваліся больш за два кілаграмы псіхатропаў. Паводле звестак аператыўнікаў,  за нядоўгі тэрмін парачка паспела паставіць свой бізнес на паток і напрацаваць базу пастаянных кліентаў. Дзейнічалі затрыманыя традыцыйна - па закладках і хованках.

Таццяна Гурыновіч, прэс-афіцэр Ленінскага РУУС г. Мінска: "На момант канфіскацыі ў іх было пры сабе 2 кілаграмы 300 грамаў расліннага рэчыва, 10 таблетак экстазі і 10 грамаў асабліва небяспечнага рэчыва, так званага рэагенту".

Самі затрыманыя - наркаманы са стажам. Варта адзначыць, што адна таблетка экстазі на чорным рынку каштуе  каля 700 тысяч рублёў, а доза спайсу, (г. зн. адзін грам псіхатропу) - прыкладна 200 тысяч. Зараз маладыя людзі затрыманыя за незаконны абарот наркотыкаў. Ім пагражае тэрмін да 15 гадоў пазбаўлення волі.